Шчасьлівы чалавек, што ня ходзіць на раду бязбожных, не ўзыходзіць на шлях грэшнікаў і паміж насьмешнікаў не засядае,
але любасьць знаходзіць у Законе Госпада і аб Законе Ягоным разважае ўдзень і ўначы.
Той ёсьць быццам пасаджанае ля патоку воднага дрэва, што плод дае ў сваім часе, а лісьцё яго ня вяне, і ўсё, што ён робіць, удаецца яму.
Псальм 1