Дастаўка і зварот
Час высылкі
Калі за замаўленьне заплочана да 11:55, прадукт будзе высланы ў той самы працоўны дзень; калі не - на наступны працоўны дзень.
Падаткі на імпарт
Пры замаўленьнях з дастаўкай за межы Эўразьвязу ўсе падаткі і мыты на імпарт аплочвае кліент.
Звароты
Кліент можа вярнуць прадукт у нязьмененым стане без тлумачэння прычын. За зваротную дастаўку плоціць кліент. Каб скарыстацца гэтай опцыяй, трэба зьвязацца з намі і выслаць пасылку назад на працягу 14 дзён з моманту яе атрыманьня. Калі мы атрымаем пасылку і пераканаемся, што прадукт у нязьмененым стане, мы вернем кошт прадукту (бяз кошту дастаўкі).
Калі прадукт мае дэфекты ці не адпавядае апісаньню, кліент можа:
- Атрымаць частковы зварот грошай.
- Вярнуць прадукт, каб замяніць на іншы асобнік. Мы кампенсуем зваротную дастаўку і дастаўку замены ў памеры да кошту прадукту, рэшту аплочвае кліент. А менавіта: кліент аплочвае зваротную дастаўку, мы аплочваем дастаўку замены, а потым вяртаем адпаведную суму.
- Вярнуць прадукт і атрымаць зварот грошай. Мы вяртаем поўны кошт прадукту і кошт дастаўкі ў памеры да сумы кошту прадукту, рэшту аплочвае кліент. А менавіта: кліент аплочвае зваротную дастаўку; па атрыманьні прадукта мы вяртаем кошт прадукта; пасьля гэтага пры наяўнасьці ў кліента магчымасьці атрыманьня банкаўскіх або PayPal-пераводаў мы высылаем яму перавод з адпаведнай сумай для зваротнай дастаўкі.
Спосабы дастаўкі
DHL Express Worldwide
Дастаўка ад-дзьвярэй-да-дзьвярэй.
Поўнае сачэньне.
Хуткая і надзейная кур'ерская дастаўка. Таньнейшай альтэрнатывай для Эўропы зьяўляецца GLS.
Паводле зьвестак нашых партнёраў, у 2021 годзе сярэдні час дастаўкі ў наступныя краіны складаў:
- Фінляндыя: 1,62 дня
- Францыя: 1,51 дня
- Германія: 1,47 дня
- Ірляндыя: 1,3 дня
- Нідэрлянды: 1,3 дня
- Нарвэгія: 1,58 дня
- Швайцарыя: 1,4 дня
- Швэцыя: 1,51 дня
- ЗША: 2,53 дня
GLS - EuroBusinessParcel
Дастаўка ад-дзьвярэй-да-дзьвярэй (для прыватных кліентаў у Швэцыі й Фінляндыі дастаўка праз пункты атрыманьня).
Поўнае сачэньне.
Звычайна таньней і марудней за DHL.
Паводле зьвестак нашых партнёраў, у 2021 годзе сярэдні час дастаўкі ў наступныя краіны складаў:
- Аўстрыя: 4,43 дня
- Данія: 3,31 дня
- Францыя: 5,38 дня
- Германія: 4,02 дня
- Ірляндыя: 6,54 дня
- Італія: 5,09 дня
- Нідэрлянды: 4,67 дня
- Гішпанія: 5,84 дня
- Швэцыя: 4,07 дня
Omniva International registered maxi letter
Стандартны міжнародны максі-ліст/малая пасылка.
Поўнае сачэньне даступнае для выбраных краінаў Эўропы. Для іншых, у тым ліку ЗША, сачэньне толькі да высылкі з Эстоніі.