

высылка ў той самы працоўны дзень пры заплаце да 11.55
зварот на працягу 14 дзён
Кніга-фотаальбом "Прадмовы й Пасьляслоўі" мелася выйсьці ў сьвет яшчэ ў 2007-м годзе. Яна складаецца з тэкстаў леґендарнага рок-журналіста Вітаўта Мартыненкі (1959-2016) да выбраных буклетаў беларускіх музычных альбомаў 1989-2006 гг. і фотаматэрыялаў, выдзеленых аўтару фотаадмыслоўцамі і рок-гуртамі, бардамі, а таксама Дзяржаўным музэем літаратуры і мастацтва Беларусі.
Выданьне будзе цікавае ўсім катэгорыям чытачоў незалежна ад узросту і абазнанасьці ў тэме беларускага року і музыкі: нехта будзе рады пабачыць здымкі даўно знаёмых гуртоў і выканаўцаў, нехта паспрачаецца з аўтарскай інтэрпрэтацыяй ці класіфікацыяй, нехта раптам пазнае сябе на групавым фота, а нехта проста адкрые для сябе сусьветнавядомыя беларускія імёны.